У Друі ўдзельнікам пленэра “Скарынэр” пазіраваў Францішак Скарына

Друя
У Друйскім кляштары блізу Браслава на базе парафіі Святой Тройцы працягваецца мастацкі пленэр “Скарынэр” – міжнародны мастацкі форум, які ў трэці раз праходзіць па ініцыятыве пробашча парафіі кс. Сяргея Сурыновіча.

Гэтым разам пленэр прысвечаны 500-годдзю выдання Бібліі па-беларуску Францішкам Скарынам.

Друя
24 ліпеня ўвечары ў кляштар прыехаў сам Францішак Скарына – у якасці адмысловага натуршчыка кс. Сяргей  Сурыновіч запрасіў слыннага рэканструктара з Мінску, гісторыка і дзіцячага пісьменніка Юрыя Усціновіча. На думку мастакоў, Юрый Усціновіч вельмі падобны да беларускага першадрукара.

З Глыбокага ў Друю даставілі і рэквізіт – сапраўдны друкарскі станок, сучасны Скарыне, выраблены майстрам Вячаславам Дзмітровічам.

Друя
Адзін з заснавальнікаў гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі, Юрый Усціновіч займаецца правядзеннем сярэднявечных фэстаў, тэматычных урачыстых вечароў, беларускамоўных вяселляў, супрацоўнічаючы са святочным агенствам «ГудТайм».

26 ліпеня гасцямі Друйскага кляштара стануць літаратар Адам Глобус і музыка Піт Паўлаў з адмысловай праграмай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі