Апублікаваная праграма ўрачыстасцяў у гонар Росіцкіх пакутнікаў

росица
У Росіцы блізу Верхнядзвінска 4 і 5 жніўня пройдуць урачыстасці ў гонар росіцкіх пакутнікаў – благаслаўлёных кс. Юрыя Кашыры і кс. Антонія Ляшчэвіча, спаленых у 1943 годзе нямецкімі карнікамі разам з парафіянамі. Абодва святары прынялі смерць дабраахвотна, не скарыстаўшыся прапановай пакінуць сваіх вернікаў.

Урачыстасці пачнуцца вечарам 4 жніўня. Малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і скончыцца святой Імшой 5 жніўня ў 12.00, паведамляе catholic.by.

У Росіцу пойдуць пешыя пілігрымкі: Барысаў-Росіца (8 дзён) – з 28.07 па 04.08, запіс па тэлефоне 8 (33) 3559660 (а. Вадзім), Полацк-Росіца (4 дні) – з 1.08 па 04.08, запіс па тэлефоне 8 (29) 7130233 (а. Аляксандр), Друя-Росіца (3 дні) – з 2.08. па 04.08, запіс па тэлефоне 8 (33) 3708819 (а. Канстанцін).

З Мінска будзе арганізаваная аўтобусная пілігрымка (8 (44) 7090301 (Ірына), выезд 4 жніўня ў 17.00 ад станцыі метро “Усход”.

Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе трэба мець пашпарт.

Праграма ўрачыстасцяў:

Пятніца, 4 жніўня

18.00 — святая Імша для пілігрымаў (узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)

19.40 — Акафіст (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)

20.30 — ушанаванне Юбілею 500-годдзя Бібліі Скарыны

21.50 — Нешпары за памерлых

22.30 — Адарацыя (малітва праслаўлення)

Субота, 5 жніўня 

24.00 — урачыстая святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа

03.30 — Росіцкі крыжовы шлях

06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі

06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)

12.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі