“Музычная майстэрня” у Івянцы: “Даць штуршок да развіцця”

Ивенец
У Івянцы працягваецца каталіцкая “Музычная майстэрня” для моладзі, удзел у якой бяруць 230 чалавек з розных куткоў Беларусі.

Гасцей прымае парафія святога Міхала Арханёла, якой апякуюцца манахі-францішканцы.

Упершыню ў гэтым годзе, акром традыцыйных групаў ( літургічнага спеву, тэатральнай і музычнай), створаная група для заняткаў гукарэжысурай.

На пачатку “Музычнай майстэрні” адбылася аднадзённая пілігрымка ў Баравікоўшчыну – да месца пакутніцкай смерці а. Германа Стэнпеня і а. Ахілеса Пухалы – святароў-францішканаў, якія неслі служэнне ў наваколлях Івянца падчас Другой сусветнай вайны.

Адзін  з заснавальнікаў «Музычнай майстэрні», вядомы польскі музыкант і журналіст Ян Паспяшальскі, тлумачыць, што  музычныя майстар-класы ў Івянцы ладзяцца “не для таго, каб ад пачатку і да канца вучыць моладзь, а каб даць маладым штуршок да развіцця іх музычных талентаў», паведамляе catholic.by.

Ивенец
Па словах Яна Паспяшальскага, 14 гадоў таму, калі была запачаткаваная традыцыя “Майстэрні”, цяжка было прадказаць, што яна атрымае такое развіццё. «Плён Майстэрні — у фармацыі моладзі, якая не баіцца браць адказнасць за сябе і за Касцёл. Яны суправаджаюць Імшу літургічным спевам і такім чынам служаць Богу, прымяняючы свой талент», – лічыць Ян Паспяшальскі.

«Калісьці, калі мы толькі пачалі праводзіць Майстэрню, тут быў мясцовы міністрант Жэня. З цягам часу ён распазнаў сваё пакліканне да кансэкраванага жыцця і сёння гэта – а. Яўген Голуб, які з’яўляецца адным з суарганізатараў Майстэрні», – дадае музыкант.

26 ліпеня адбылася прэзентацыя творчых 12 групаў, на якія былі падзеленыя ўдзельнікі. Кожнай з групаў было дадзенае імя аднаго з апосталаў. Трынаццатую групу, названую ў гонар Марыі Магдалены, утварылі самі арганізатары.

З 28 па 30 ліпеня на тэрыторыі касцёла ўдзельнікі “Майстэрні” і парафіяне могуць паглядзець фотавыставу пра пілігрымкі ў Будслаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі