На даху Чырвонага касцёла з’явіўся пчальнік (відэа)


Настаяцель мінскага Чырвонага касцёла (святых Сымона і Алены) кс. Уладзіслаў Завальнюк арганізаваў на даху храма пчальнік.

Завальнюк
Насельнікі міні-пчальніка – 60 тысяч пчолаў, якія ня джаляць людзей, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

У 2015 годзе ідэю кс. Завальнюка зладзіць пчальнік падтрымаў Мінсельгасхарч Беларусі, аднак гарадскія ўлады паставіліся да праекта крытычна. Але пчальнік ўсё ж з’явіўся, у пяці вуллях жывуць 60 тысяч пчолаў, якія збіраюць нектар з гарадскіх раслінаў.

«Пчолы – самы важны элемент ў захаванні багацця расліннага свету», – запэўнівае кс. Уладзіслаў Завальнюк.

Пчальнікі існуюць на дахах мегаполісаў ў многіх гарадах свету – у Лондане, Парыжы, Дубліне, Нью-Ёрку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі