У Браславе прайшлі рэкалекцыі цвярозасці

Браслав
У Браславе на базе каталіцкага санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў з 27 па 30 ліпеня прайшлі XIII рэкалекцыі цвярозасці, арганізаваныя душпастырствам цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі разам з кс. Анджэем Бочарам MS.

Рэкалекцыі ў Браславе – гэта адна са штогадовых ініцыятываў. Два разы на год рэкалекцыі праходзяць у Баранавічах, адзін раз у Гродне, таксама праводзяцца сямейныя рэкалекцыі ў Далёкіх.

«Калі маці ці жонка хоча, каб іх сын ці муж перасталі піць, то, перш за ўсё, павінныя самі перастаць ўжываць алкаголь. І ўвогуле не трымаць яго ў сваім доме», – нагадваў удзельнікам рэкалекцыяў кс. Анджэй Бочар, паведамляе waladarka.by.

«Чалавек, які кінуў ужываць алкаголь, павінен нанова вучыцца будаваць ўзаемаадносіны з іншымі. Калі быў алкаголікам, то быў як малое дзіця, якое даглядалі іншыя і якое само не магло пра сябе паклапаціцца. Цяпер жа павінен будаваць жыццё нанова. Калі ж чалавек, які кінуў піць, не развіваецца духоўна, ці самастойна, ці, напрыклад праз такія рэкалекцыі, то не можа доўга вытрываць у сваёй пастанове», – кажа рэкалекцыяніст.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі