Пратэстантка з Віцебска спякла торт у выглядзе Бібліі

торт
Жыхарка Віцебска – верніца адной з пратэстанцкіх цэркваў Настасся Зямлянка спякла да 500-годдзя беларускай Бібліі адмысловы торт у выглядзе Кнігі Кніг.

Пра гэта 6 жніўня паведала суполка “500 год” у фэйсбуку.

торт
Настасся і яе маці – верніцы, яны валодаюць невялікай прыватнай пякарняй і разам спяклі торт, які ранкам пасля нядзельнай богаслужбы пакаштавалі ўсе чальцы царквы.

Каб даставіць кандытарскі выраб з пякарні у царкву, спатрэбілася дапамога некалькіх мужчынаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі