У Полацкім манастыры знайшлі пячатку XII стагоддзя (відэа)
Вядучы навуковы супрацоўнік навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Салаўёў паведаміў 5 жніўня аб чарговай знаходцы, зробленай падчас раскопак ля паўднёвай сцяны Спаса-Праабражэнскага храма праваслаўнага полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Гэта пячатка прапачэснай Еўфрасінні XII стагоддзя. Знаходка будзе даследавацца вучонымі розных спецыяльнасцяў, паведамляе sobor.by.
“Гэта віслая пячатка, такія звычайна да дакументаў таго часу вешалі, калі іх перавязвалі, каб дакументы ніхто не прачытаў. Унутры прапускаўся шпагат. Пячатка была знойдзена ў адкрытай гэтым летам магільніцы – аркасоліі”, – распавядае Аляксандр Салаўёў.
“Пласт разбурэнняў, які складаецца з абломкаў цэглы, раствора, пакрываў наогул усю прастору раскопу. Грабніца сама з пячаткай ніяк не звязаная. У непасрэднай блізкасці ад гэтай пячаткі была знойдзена і іншая пячатка у 2015 годзе, на ўчастку, дзе праходзіла калісьці сцяна 12 стагоддзя. Сцяна была знішчаная пры дэмантажы галерэй. Верагодна, тады нейкія пласты, якія знаходзяцца пад падлогамі, патрапілі ў засыпку”, – дадае кіраўнік раскопак, старэйшы навуковы супрацоўнік расійскага Дзяржаўнага Эрмітажа Яўген Таршын.
З аднаго боку пячаткі – выява прапачэснай Еўфрасінні Александрыйскай, якую пачытала сваёй нябеснай заступніцай Еўфрасіння Полацкая. На галаве ў яе востры куколь, у адной руцэ крыж, іншая рука паднятая ў дабраслаўляльным жэсце. Паабапал малюнка маецца надпіс “Иефросинья”.
З адваротнага боку – выява Хрыста Збавіцеля “Пантакратар”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)