У Віцебску святара з Расіі абвінавачваюць у сутэнёрстве

kireev

У Віцебску пры штурме прытона з прастытуткамі затрымалі праваслаўнага святара Мікалая Кірэева з храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў пасёлку імя Марозава ў Усяволжскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі.

Пры ад’ездзе 2 жніўня ён распавёў служыцелям храма, што збіраецца наведаць манастыр у падмаскоўнай Істры. Пры гэтым сваёй жонцы 39-гадовы святар нічога не паведаміў, і тая 4 жніўня звярнулася ў паліцыю з заявай аб знікненні мужа, паведамляе 47news.

Выявілася, што святара затрымалі ў Віцебску падчас аблавы на прытон, дзе ў той момант знаходзіліся прастытуткі. Пры гэтым святар не быў наведвальнікам, а «збіраўся вывезці ў горад Санкт-Пецярбург жанчын».

У дачыненні да расіяніна распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 171 КК (Выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, звязанае з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй), якая прадугледжвае ад сямі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, паведаміла ў Facebook афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Святлана Сахарава.

«У выпадку, калі абвінавачванні, нягледзячы на іх зусім беспрэцэдэнтны характар, пацвердзяцца, мы б зыходзілі з таго, што найбольш пераважнай для нас, была б выдача дадзенага святара ў Расію для яго крымінальнага пераследу ўжо тут», — заявіў намеснік старшыні сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Рускай Праваслаўнай Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзе у гутарцы з «Лентой.ру».

Па словах настаяцеля храма, у якім служыў затрыманы, айца Сергія, яму тэлефанаваў следчы з Масквы і распытваў пра Кірэева. «Ну што я магу сказаць? Чалавек ён вельмі ціхі, выканаўчы. Тое, што вы кажаце, у галаве не ўкладаецца, я нават выказаць здагадку такога не магу. У паломніцтва я яго не адпраўляў, у яго наогул адпачынак. І наогул, магчыма , гэта, як той казаў, падстава», — адзначыў святар.

Протаіерэй Дзіянісій, памочнік епіскапа Выбаргскага і Прыазёрскага Ігната, паведаміў толькі, што чуць пра такое сумна. «Будзем удакладняць, што адбылося. Каментаваць ў гэтай сітуацыі штосьці не ўяўляецца магчымым», — сказаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі