У Браслаўскім санктуарыі правялі танцавальны конкурс

Браслав
У Браславе ў парафіі Нараджэння Маці Божай 7 жніўня прайшоў танцавальны конкурс “Dance part”, у дзел у якім узялі 6 моладзевых і дзіцячых груп з Браслава і Мёраў.

«Наш конкурс — для маладых людзей, якія шукаюць сябе. Мне здаецца, такія творчыя конкурсы даюць магчымасць пазнаць сябе больш, дапамагаюць навучыцца новаму. Не ўсё можна выразіць словамі, танец часам дапамагае “сказаць“ больш за словы. Я сам ніколі не танцаваў, але нядаўна зразумеў, што танец мне таксама цікавы. Важны і сам факт нашай працы: мы рыхтуемся да конкурсу разам, ходзім на рэпетыцыі, удзельнічаем у Імшы, тым самым абагачаемся духоўна. І па-трэцяе, гэтае мерапрыемства дае магчымасць новых знаёмстваў», – апавядае Ян Бука, ініцыятар конкурса, які праводзіўся ў Браславе ў другі раз, сообщает catholic.by.

Пасля святой Імшы гурты “Ex Dance” (Браслаў), “Back to back” (Мёры), «Мурашкі» (Мёры), «Куба» (браслаўскі Тубсанаторый), «Вінаградны дзень» (Мёры), “Alis Family” (Браслаў) станчылі па два танцы: танец-гісторыю і танец-флэшмоб.

Па выніках конкурснай праграмы лепшым журы прызнала гурт “Alis Family” з Браслава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі