У Добрушы пры ўдзеле епіскапа Гомельскага правялі «Спасаўскі кірмаш»
У Добрушы на базе адпачынку «Востраў» 12 жніўня адбыўся славянскі культурны фестываль «Спасаўскі кірмаш», які пачаўся праездам па горадзе перасоўнай званіцы.
Галоўным госцем форуму стаў праваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, паведамляе eparhiya.by.
На «Востраў» прайшло шэсце з пладамі новага ўраджаю, мёдам і караваямі. Удзел у шэсці прынялі творчыя калектывы раёна. Епіскап Стэфан акрапіў тых, хто прыйшоў на свята, асвячонай вадой, пасля чаго святкаванне працягнулася на тэматычных падворках, дзе свае вырабы прадстаўлялі майстры народных промыслаў, пчаляры, прадстаўнікі манастыроў з выставай-продажам абразоў і царкоўных прыладаў.
Протаіерэй Аляксандр Лапушанскі прадставіў выставу «У цярплівасьці – выратаванне», прысвечаную святым падзьвіжнікам Гомельшчыны.
Спецыяльна для фэсту пры падтрымцы Добрушскага райвыканкама маладзёжная група благачыння стварыла буклеты аб маючых адбыцца царкоўных святах жніўня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)