У Оршы вызначылі пераможцаў дыяцэзіяльнай Парафіяды

Парафиада
У Оршы 11 жніўня завяршылася ІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі каталіцкай Віцебскай дыяцэзіі. На закрыццё Парафіяды, якая распачалася 8 жніўня ў касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі, прыехаў біскуп Віцебскі, які асабіста ўручыў пераможцам кубкі і дыпломы.

У межах Парафіяды пасля ранішняй святой Імшы ўдзельнікі распачыналі спартыўныя спаборніцтвы на спарткомплексе льнозавода, – па плаванні ў басейне, тэнісе і шашках, паведамляе catholicnews.by.

Тыя, хто не прымаў удзел у спартыўных турнірах, заставаліся на тэрыторыі касцёла, дзе для іх праходзіў майстар-клас па вышыўцы.

Адбыліся таксама канферэнцыя, прысвечаная асобе святой Тэрэзы Бэнэдыкты, тэатральная частка Парафіяды (удзельнікі прадстаўлялі візітоўку каманды і конкурс рэлігійнай песні).

На гарадскім стадыёне вызначалі лепшых па бегу на 100 метраў, прыжках у даўжыню, футболе і валейболе.

Тройка лепшых каманд вызначылася наступным чынам: 1 месца – Глыбокае, 2 месца – Ваўкалата, 3 месца – Пагошча.

Пераможцы ІІІ дыяцэзіяльнай парафіяды атрымалі ў падарунак двухтыднёвы адпачынак у Польшчы наступным летам, а таксама права ўдзелу ў 30 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве ў 2018 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі