Біблію канца XVIII стагоддзя канфіскавалі гомельскія мытнікі

14-2

У грамадзянкі Беларусі, якая рухалася ў краіну рэйсавым аўтобусам «Кіеў-Мазыр», у дарожнай сумцы сярод асабістых рэчаў беларускія мытнікі выявілі Біблію ў драўлянай вокладцы. Зыходзячы з вонкавага выгляду кнігі, мытнікі вырашылі накіраваць магчымы рарытэт на экспертызу.

Эксперт пацвердзіў, што Біблія выраблена ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя і, адпаведна, з’яўляецца культурнай каштоўнасцю, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У ДМК адзначылі, што вокладка, налепленая на арыгінальнае выданне, была выраблена з замяняльніка скуры саматужным спосабам. Старонкі мелі відавочныя сляды забруджванняў і пашкоджанняў, некаторыя зусім адсутнічалі. Неналежныя ўмовы захоўвання маглі прывесці да поўнага разбурэння кнігі і страты культурнага здабытку, паведамілі ў ведамстве.

Біблія канфіскавана. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КаАП.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі