Мітрапаліт Кандрусевіч узначаліў Імшу ў праваслаўным храме на Крыце

Крит
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіцца на адпачынку ў Грэцыі на востраве Крыт, 13 жніўня служыў святую Імшу ў рыма-каталіцкім абрадзе ў праваслаўным храме святога Хараламбаса ў горадзе Агіёс Ніколаос.

Святая Імша служылася на лацінскай і англійскай мовах, паведамляе catholic.by.

У Агіёс Ніколаосе няма каталіцкай царквы, аднак Праваслаўная Царква, якая дамініруе ў Грэцыі, дазваляе каталікам выкарыстоўваць храм святога Хараламбаса для богаслужбаў.

На востраве Крыт, дзе ў свой час прапаведваў апостал Павел, служаць чатыры каталіцкія святары з Польшчы.

Святар Марэк Высоцкі з Беластоцкай архідыяцэзіі запрасіў арцыбіскупа Кандрусевіча ўзначаліць Імшу, падчас якой Мітрапаліт звярнуўся з гаміліяй да вернікаў на англійскай мове.

Пасля святой Імшы Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з вернікамі-турыстамі, якія зацікавіліся сітуацыяй Каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі