Видэаблогер просіць міністра культуры выратаваць ад разбурэння касцёл у Мсціславе


Мінчанін Дзяніс Касцюкевіч запісаў адрасаваны міністру культуры Беларусі Барысу Святлову відэазварот, у якім просіць выратаваць ад разбурэння езуіцкі касцёл у Мсціславе.

Зварот з’явіўся ў сеціве Інтэрнэт 16 жніўня, паведамляе news.tut.by.

Мстиславль
Дзяніс Касцюкевіч – ураджэнец Мсціслава.

У мінулым годзе, прыехаўшы ў родны горад, ён выявіў, што стан касцёла – галоўнай славутасці Мсціслава – вельмі дрэнны, будынак разбураецца, пасля чаго напісаў ліст у міністэрства культуры, просячы аб выдзяленні грошай на рамонт даху. Яму адказалі – “грошай няма”.

Цяпер Дзяніс Касцюкевіч зняў на відэа касцёл знутры і звонку. “Я жахнуўся. Калона і аркі са зводам, якія яна трымала, абрынуліся з-за таго, што няма даху. Калі вы скажаце, што гэта павінны рабіць мясцовыя ўлады, так – яны б зрабілі гэта, калі б у іх былі грошы. Але раён небагаты. Калі пачакаць яшчэ год, то захоўваць будзе ўжо няма чаго», – звяртаецца видэаблогер да міністра.

“Для адраджэння гістарычных аб’ектаў Мсціслава ў бліжэйшыя гады выдзеляць грошы, калі яны з’явяцца ў бюджэце. Гэты горад патрабуе не проста навядзення парадку і касметычнага рамонту, а сур’ёзнай рэканструкцыі з аднаўленнем гістарычных аб’ектаў. Для гэтага мы маем намер шукаць дадатковыя сродкі, каб у бліжэйшыя гады пераўтварыць горад. У асноўным гэта будуць дадатковыя сродкі абласнога бюджэту, якія могуць з’явіцца ў выпадку яго перавыканання”, – каментуе сітуацыю з руйнуючыміся гарадскімі славутасцямі кіраўнік Магілёўскай вобласці Уладзімір Даманеўскі.

Не ў менш жахлівым стане знаходзіцца кармеліцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – яшчэ адна каталіцкая святыня Мсціслава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі