Мінадукацыі: вывучэнне тэмы “Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл” немэтазгодна

школьники

Пытанне «Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл» немэтазгодна разглядаць у якасці самастойнага пункта на базавым узроўні вывучэння гісторыі Беларусі ў міжваенны перыяд. «З абавязковага вывучэння навучэнцамі неабходна выключыць матэрыял вучэбнага дапаможніка пункт« Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл. Неаунія ў Заходняй Беларусі»», – гаворыцца ў метадычных рэкамендацыях па вывучэнні гісторыі Беларусі ў 6-11 класах, якія прынятыя ў адпаведнасці з абноўленымі навучальнымі праграмамі і апублікаваныя на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.

Таксама ў гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя прызнаныя немэтазгоднымі для вывучэння многія тэмы, якія могуць паставіць пад пытанне правільнасць і безальтэрнатыўнасць камуністычнага шляху развіцця краіны, як то «Беларускі нацыянальны рух і яго асноўныя палітычныя напрамкі», «Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця» ў БССР ў 1920-я гады, «Напрамкі нацыянальнай палітыкі КП (б) б», «Карэнізацыя»; «Дзейнасць беларускіх калабарантаў»; «Рух за дзяржаўны суверэнітэт” Беларусі ў 1980-1990-х гадах і іншых. Закранулі выключэнні і больш раннюю гісторыю, у тым ліку спробы ВКЛ стаць каралеўствам, перыяд кіравання Станіслава Панятоўскага і іншае.

З пераліку асноўных паняццяў, абавязковых для запамінання выключаныя тэрміны: «Полацкае княства (Полацкая зямля)», «Тураўскае княства (Тураўская зямля)», «Літва», «рэлігійная памяркоўнасць», «прышчэпаўшчына», «ускраіны ўсходнія», «палітыка «санацыі», «калабарацыянізм», «Армія Краёва», «валюнтарызм», «камунізм», «парламенцкая апазіцыя» і многія іншыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі