На свяце армянскай культуры ў Мінску раскажуць пра зараджэнне хрысціянства ў Арменіі
26 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада ў Мінску ў другі раз пройдзе свята армянскай культуры “Залаты абрыкос”. З 13:00 да 17:00 выступяць зоркі беларускай эстрады: Іскуі Абалян, Стэла, Егіязар Фарашан, Ваграм Карапецян, ансамбль армянскага танца і песні “Эрэбуні”, мінская армянская школа “Наір”, ілюзіяніст Арсен Мелкнян, будзе гучаць скрыпка ў выкананні Карэна Карапецяна і дудук у выкананні Давіда Бадаляна і Сцяпана Аруцюняна, таксама выступіць оперны спявак Гаар Акапян.
Упершыню запрошаны святар з Арменіі раскажа пра зараджэнне хрысціянства на землях Арменіі.
Кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у спаборніцтвах па футболе і заваяваць прыз ад Генрыха Мхітарана або ў гульні ў шахматы на прыз Тыграна Петрасяна, а таксама напісаць уласнае імя на армянскай мове, зрабіць сэлфі ў нацыянальным армянскім строі і многае іншае.
Свята не абыдзецца без дэгустацый страў і напояў армянскай кухні. Пачатак у 12:00.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)