У лютэранскай царкве Гродна адкрылася выстава пра славацкі Жылін
У лютэранскай кірхе святога Іаана ў Гродна адкрылася фотавыстава, якая распавядае пра славацкі горад Жылін, паведамляе «Гродзенская праўда».
Убачыць горад-пабрацім Гродна – славацкі Жылін, дагавор аб супрацоўніцтве з якім быў падпісаны 9 мая гэтага года, можна вачыма яго ураджэнцаў, трох выбітных фотамастакоў. Гэта член Міжнароднай федэрацыі еўрапейскіх прафесійных фатографаў Улада Бачо, вядучы Жылінскага фотаклуба ганаровы грамадзянін горада Міраслаў Пфлігел і фатограф, архітэктар, аўтар шматлікіх будынкаў у Жыліне Лайла Купковіч. На іх здымках віды горада і вобласці, прырода і жамчужыны архітэктуры, святы і штодзённасць, побыт людзей.
Як адзначыў на адкрыцці выставы мэр горада Жыліна Ігар Хома, супрацоўніцтва паміж гарадамі толькі пачынаецца і фотавыстава ў Гродне – першы крок, каб жыхары двух пабрацімскіх гарадоў маглі бліжэй пазнаёміцца і даведацца адзін аднаго. Убачыць выставу можна на працягу месяца ў лютэранскім храме. Гасцей з яе адкрыццём таксама павіншавалі старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і амбасадар Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш.
Таксама ў гэты дзень у кірхе прайшоў канцэрт арганнай музыкі, творы Іагана Себасцьяна Баха, Макса Рэгера і Леона Боэльмана выканаў арганіст з Славакіі Марыян Мушка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)