У Беларусі патрабуюць рассакрэціць дакументы па камуністычных рэпрэсіях
Удзельнікі форуму “Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны”, які прайшоў 22 жніўня ў Мінску з нагоду 100-годдзя бальшавіцкага перавароту і 80-годдзя пачатку ў СССР Вялікага тэрору, выступілі з патрабаваннем зняць грыфы сакрэтнасці з усіх змешчаных на захоўванне ў Беларусі дакументаў за 1917-1953 гады.
Яны таксама патрабуюць перадаць з ведамасных у адкрытыя дзяржаўныя архівы ўсе архіўна-следчыя справы на рэпрэсаваных у 1920-1970-я гады. Забяспечыць свабодны доступ да ўсіх дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні больш за 75 гадоў, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам не могуць падпадаць пад абмежаванне як таямніца асабістага жыцця.
Апроч таго, удзельнікі форуму лічаць неабходным забяспечыць свабодны доступ (у тым ліку і праз інтэрнэт) да базы дадзеных “Звесткі аб неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянах Беларусі”, якая знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Беларусі, выявіць і назваць усе існуючыя ў Беларусі месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр рэпрэсій, а таксама пазначыць гэтыя месцы, усталяваць вакол іх адпаведныя ахоўныя зоны, назваць імёны пахаваных там ахвяраў палітычных рэпрэсій і прыняць усе меры па ўвекавечанні іх памяці.
Таксама заяўляецца аб неабходнасці правесці поўную і канчатковую рэабілітацыю сотняў тысяч грамадзян: раскулачаных, ваеннапалонных, замежных грамадзян і г.д., а адмаўленне сталінскіх рэпрэсій, іх апраўданне і прапаганду сталінізму, у залежнасці ад цяжару, прызнаць адмiнiстрацыйным цi крымінальным злачынствам, для чаго ўнесці адпаведныя змены ў адпаведныя Кодэксы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)