У Полацку на помніку беларускай дзяржаўнасці будуць выявы манашак Рагнеды і Еўфрасінні

polack-1155-01

У Полацку недалёка ад Сафійскага сабора 25 жніўня пачалі ўсталёўваць памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці», урачыстае адкрыццё якога запланавана 2 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. Аўтар памятнага знака — мінскі скульптар Уладзімір Піпін.

Помнік увасабляе сабой з аднаго боку калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, ды ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу, паведамляе TUT.by.

На шчытах, злучаных у адзіную звязку, знаходзяцца партрэты першага полацкага князя Рагвалода, князя Усяслава Чарадзея, манашак з княскага роду Рагнеды і Еўфрасінні Полацкіх. На адваротным баку змешчаныя ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі