У Лідзе асвяцілі касцёл у гонар Юзафа Каласанса – святога і педагога

Лида
У Лідзе ў мікрараёне Індустрыяльным 25 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл святога Юзафа Каласанса – новапабудаваную святыню парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Біскупу Гродзенскаму саслужыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, паведамляе catholic.by.

Удзел у свяце ўзялі правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Юзаф Матрас SP, айцы піяры з-за мяжы, сабраты з Беларусі, дыяцэзіяльныя святары, прадстаўнікі мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў, генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк.

Ордэн піяраў быў заснаваны святым Юзафам Каласансам.

«Для піярскай супольнасці ў Беларусі 2017 год з’яўляецца годам урачыстасцяў, бо да двух юбілеяў, якія святкуе ордэн піяраў – 400-годдзе існавання ордэна і 250-годдзе з дня кананізацыі святога Юзафа Каласанса, – далучылася ўрачыстасць кансэкрацыі касцёла святога ў Лідзе», – падкрэсліў у гаміліі біскуп Гродзенскі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі