Юрый Жыгамонт агучыў аўдыёдыск з Евангеллем

Жигамонт
Беларуская некамэрцыйная арганізацыя «МоцАрт», створаная заснавальнікам Prastora.by Алесем Калошам разам з мінскім праваслаўным брацтвам ў гонар Віленскіх мучанікаў, створаным пры Петрапаўлаўскім саборы, рыхтуюць да выдання аўдыё-Евангелле.

Агучвае аўдыёкнігу вядомы тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паведамляе Радыё Свабода.

Праект амаль гатовы – цяпер 10 гадзінаў тэксту паўторна праслухоўваюцца гукакарэктарам.

«Цяпер шукаем фундатараў, якія маглі б ахвяраваць сродкі на тое, каб дыск распаўсюджваць бясплатна ў сацыяльных мэтах – сярод людзей са слабым зрокам ці тых, хто ня мае зроку. Гэта ня толькі царкоўная аўдыторыя, гэта самыя шырокія колы слухачоў”, – кажа супрацоўнік праекта Кастусь Антановіч.

Прэзентацыя аўдыёкнігі адбудзецца ў Гродне 3 верасня, у межах Дзён беларускага пісьменства.

За аснову для аўдыёкнігі ўзяты апошні пераклад Евангелля, зроблены Біблійнай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

«Безумоўна, Юрый Жыгамонт выкарыстоўваў свой голас, але ён стараўся не адлюстроўваць голасам свае думкі, сваё разуменьне евангельскіх сюжэтаў. Але ён усё ж такі актор, таму ён дэклямаваў вельмі цікава, арыгінальна, і гэта непараўнальна з манатоннай манерай святароў», – дадае Антановіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі