Кіраўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў звернуцца да свету з пасланнем аб экалогіі

Папа
Папа Францішак і Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей падрыхтавалі сумеснае пасланне на тэму экалогіі, прымеркаванае да Сусветнага дня малітвы аб ахове Стварэння.

«1 верасня будзе адзначацца Дзень малітвы аб ахове Стварэння. З гэтай нагоды я і мой брат Барталамей, Экуменічны Патрыярх Канстанцінопальскі, разам падрыхтавалі пасланне. У ім мы заклікаем усіх з павагай і адказнасцю ставіцца да Стварэння. Акрамя таго, мы заклікаем усіх, хто займае ўплывовыя пасады, слухаць крык зямлі і бедных, якія найбольш пакутуюць ад парушэння экалагічнай раўнавагі», – сказаў Папа Францішак 30 жніўня падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, паведамляе catholic.by.

Папа Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове Стварэння ў 2015 годзе, падтрымаўшы ініцыятыву праваслаўных хрысціянаў, якія адзначаюць яго з 1989 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі