На аднаўленне касцёла ў Мсціславе беларусы не сабралі ніводнага рубля

Мстиславль
Менш чым два месяца засталося да заканчэння збору сродкаў на платформе Talaka.by на аднаўленне іезуіцкага касцёла ў Мсціславе.

За час працы праекта – з 1 жніўня – не было ахвяравана ніводнага рубля, паведамляе katolik.life.

Грошы патрэбныя, найперш, на выраб праектнай дакументацыі (трэба амаль 100 тысяч рублёў). Касцёл знаходзіцца ў аварыйным стане.

“У дзяржавы грошай на рэстаўрацыю няма. У многіх месцах касцёла няма даху, і надвор’е разбурае аб’ект. У 2017 годзе ўнутры касцёла абрынулася цэнтральная калона. Калі яе не аднавіць, то абрынецца ўвесь будынак. Але для таго, каб пачаць выконваць працу, трэба зрабіць дакументы на аб’ект”, – кажуць ініцыятары праекта.

Акрамя праекта на Talaka.by створаны таксама мясцовы дабрачынны фонд «Адраджэнне гісторыка-архітэктурных помнікаў горада Мсціслава» і дабрачынны рахунак:

р/с BY73 BAPB 31352908100160000000, у РКЦ № 19 у г. Мсціслаў філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскае абласное ўпраўленне.

Код BAPBY27458

УНП 790613221

Месяц таму знакаміты мінскі блогер Дзяніс Касцюкевіч звярнуўся да міністра культуры Барыса Святлова з просьбай уратаваць касцёл ад канчатковага разбурэння, атрымаўшы адказ, што грошаў няма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі