У Полацк рушыць экспедыцыя “Дарога да святыняў”

Вениамин
У Мінску набажэнствам у праваслаўным катэдральным Свята-Духавым саборы 30 жніўня распачалася традыцыйная экспедыцыя «Дарога да святыняў», прысвечаная Дню беларускага пісьменства, якое адзначаецца 3 верасня.

Гэтым разам духоўным кіраўніком экспедыцыі, якая праходзіць у 24 раз, з’яўляецца епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, паведамляе church.by.

Сёлета сярод удзельнікаў экспедыцыі навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лапата-Загорскі, які з’яўляецца яе кіраўніком, журналіст і паэт Зміцер Арцюх, скрыпачка, вакалістка, выпускніца Венскай кансерваторыі Юлія Лебядзенка.

Удзельнікі экспедыцыі нясуць Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга. Маршрут пралягае праз Пінскую епархію (Святое Поле), Гродзенскую (Радунь, Воранава), Лідскую (Астравец), Полацкую (Докшыцы, Бягомль, Ушачы, Полацк), Віцебскую (Лепель).

Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку.

Падчас руху адбываюцца сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў працоўных калектывах, шпіталях, дзіцячых дамах, школах, храмах і манастырах, асвячаюцца помнікі і месцы вайсковай славы.

За 24 гады правядзення экспедыцыі па яе шляху закладзеныя 2 500 Садоў малітвы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі