У салігорскай царкве ХВЕ 28 чалавек заключылі запавет з Богам

4

Нядзельнай раніцай 6 жніўня ў царкве Салігорска «Хрыстос для ўсіх» прайшло воднае хрышчэнне пасродкам поўнага пагружэння ў ваду, паведамляецца на сайце ОЦ ХВЕ.

Пачалося святочнае богаслужэнне супольнай малітвай і праслаўленнем Госпада. Затым вернікі выйшлі на вуліцу, дзе быў падрыхтаваны басейн для здзяйснення воднага хросту — 28 чалавек заключылі ў гэты дзень запавет з Госпадам. Асноўная частка далучылася да царквы Салігорска «Хрыстос для ўсіх», астатнія — да памесных цэркваў раёна.

На мерапрыемстве панавала ўрачыстая атмасфера свята. Гучалі словы настаўлення ў адрас ахрышчаных, віншаванні і пажаданні жыць чыстым і святым жыццём дзеля славы Госпада Ісуса Хрыста. Пасля воднага хросту вернікі вярнуліся ў дом малітвы, дзе было здзейснена служэнне хлебапраламлення.

«Гефсіманія» абвясціла набор на падрыхтоўку да хрышчэння

Паралельна пастар менскай царквы ХВЭ «Гефсіманія» Аляксандр Стасілевіч паведаміў аб пачатку чарговых курсаў падрыхтоўкі да воднага хросту. На дадзеных занятках вернікіі змогуць паглыбіцца ў асновы хрысціянскага веравучэння, а таксама атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць.

Курс ўключае ў сябе 12 урокаў, якія будуць праводзіцца служыцелямі і  прапаведнікамі царквы кожны нядзельны дзень у 17:00 у будынку царквы.

Пастар запрашае ўсіх жадаючых, хто лічыць сябе гатовым да заключэння запавету з Богам пасродкам воднага хросту, а таксама тых, хто імкнецца больш глыбока ўнікнуць у веравучэнне царквы.

У гэтую нядзелю, 3 верасня, а 17:00 адбудзецца арганізацыйны  занятак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі