У Мінску прэзентавалі «Кніжную спадчыну Скарыны»

Презентация
У Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 1 верасня адбылася прэзентацыя шматтомнага факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францішка Скарыны».

У прэзентацыі ўзялі ўдзел мітрапаліты Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Мінскі і Заслаўскі Павел, Парыяршы Экзарх усяе Беларусі, паведамляе catholic.by.

Факісмільнае перавыданне кніжнай спадчыны Францішка Скарыны, ініцыятарамі якога выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Банк БелВЭБ, стала адной з кульмінацыйных падзеяў юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

З удзелам рэдакцыйнай калегіі праекта адбылася цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання прадстаўнікам дыпламатычных місіяў і адукацыйных установаў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі