У цэнтры Гомеля пройдуць акцыі супраць абортаў

602cca0e1dfd35c8ee0525f2c335bb65_XL

3 верасня ў цэнтры Гомеля пройдуць акцыі ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Пралайф-актывісты выставяць плакаты, стэнды, будуць раздаваць мінакам інфармацыйныя матэрыялы.

Так, у скверы імя Грамыкі з 12:00 да 15:00 пройдзе сумесная акцыя епархіяльнага цэнтра «Ладачкі» Гомельскай праваслаўнай епархіі і Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства «Мамалета» — «Яны не пайшлі ў школу». У скверы выставяць 101 пару дзіцячага абутку як сімвал колькасці абортаў, якія кожны будні дзень выконваюць у Беларусі. Таксама пройдзе выстава інфармацыйных матэрыялаў пра сямейныя каштоўнасці, перадае Katolik.life.

А з 16:00 да 20:00 на плошчы Паўстання грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Выратаванне немаўлят» усталюе расцяжкі, стэнды з інфармацыяй аб абароне жыцця, негатыўных наступствах абортаў, з заклікамі да цнатлівага жыцця. Мінакам раздадуць буклеты, з жадаючымі правядуць гутаркі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі