Незвычайнае біблейскае адкрыццё здзейснілі ў архівах Кёльнскага сабора

1

Рукапіс, які на працягу 1500 гадоў лічыўся страчаным, быў знойдзены ў бібліятэцы Кёльнскага сабора. Гэта самы старажытны вядомы каментар да Евангелля на лацінскай мове, паведамляе «Сібірская каталіцкая газета».

У 2012 годзе доктар Лукас Дорфбавер з універсітэта ў Зальцбургу знайшоў дакумент са ста старонак, які прайшоў лічбавае архіваванне яшчэ дзесяць гадоў таму. Аднак ніхто тады не звярнуў увагу на яго каштоўнасць. Існуе меркаванне, што гэтыя запісы датуюцца IХ стагоддзем.

Дорфбавер распачаў пільны аналіз манускрыпта і параўнаў яго з захаваным дакумэнтальным сведчаннем св. Гераніма Стрыдонскага, аўтара Вульгаты, які ўспамінае пра гэта каментар да Евангелля ў сваёй працы «Жыццё знакамітых людзей».

Дзякуючы параўнальнаму аналізу ўдалося знайсці паралельныя месцы, якія датуюцца IV стагоддзем. Гэта адкрыццё з’яўляецца сур’ёзным укладам у разуменне развіцця лацінскіх інтэрпрэтацый Бібліі, якія мелі вялікі ўплыў на развіццё заходняй думкі і літаратуры.

Каментар, які складаецца з 160 раздзелаў, датычыцца ў асноўным Евангелляў ад Лукі і Матфея, але таксама ўключае спасылкі і на іншых евангелістаў. Не так даўно быў выкананы пераклад каментара на ангельскую мову.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
04.09.2017 У свеце|




Блогі