Лукашэнка: Беларусь — дзяржава з сацыялістычнай ідэалогіяй

21370911_1714530831891686_1323156061570895124_n

Беларусь — гэта сацыяльная дзяржава з сацыялістычнай ідэалогіяй. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 5 верасня з кіраўніком Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзем Зюганавым.

«Падкрэсліваю абсалютна адкрыта, шчыра: вашыя ідэі нам не чужыя. Больш за тое, у адрозненне ад многіх постсавецкіх рэспублік мы спрабуем — і многае ў нас атрымліваецца з рэалізацыяй гэтых ідэй», — сказаў ён, перадае БелТА.

І нягледзячы на ​​тое, што, па словах кіраўніка дзяржавы, ідэі свабоднага рынку — «поўная лухта», трымацца сацыялістычнай Беларусі самастойна і, у прыватнасці, без Расеі «зацяжка».

Характэрна, што заява пра наяўнасць у Беларусі ідэалогіі супярэчыць артыкулу 4 Канстытуцыі Беларусі, згодна з якім дэмакратыя ў краіне ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў, а “ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян”.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі