У гомельскім скверы выставілі абутак ненароджаных дзяцей

Гомель
У Гомелі ў скверы імя Андрэя Грамыка 3 верасня адбылася пралайф-акцыя «Яны не пайшлі ў школу».

На паркавай дарожцы была выстаўленая 101 пара дзіцячых туфлікаў, чаравікоў, басаножкаў, якія маглі б быць выкарыстаныя ненароджанымі дзецьмі, што сталі ахвярамі абортаў, паведамляе sobor.by.

Лічба 101 была абраная невыпадкова — прыкладна столкі абортаў штодня робіцца ў Беларусі. Побач разгарнуліся стэнды ў абарону жыцця і сям’і.

Акцыю арганізавалі Цэнтр «Ладушкі» праваслаўнай Гомельскай епархіі і дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Мамалето».

Паводле статыстыкі, у Гомелі і Гомельскай вобласці за 2016 год было здзейснена 3637 абортаў, — гэта суадносна з колькасцю навучэнцаў трох гарадскіх школаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі