У Гродне кіроўцам нагадалі пра загінулых на дарозе дзяцей

ГАИ
У Гродне 3 верасня прайшла акцыя, прысвечаная Дню памяці дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ.

У 13.00 каля парку ім. Жылібера на тратуары супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўсталявалі роставыя фігуры з імёнамі, узростам, датай і месцам гібелі дзяцей, паведамляе orthos.org.

Побач з фігурамі былі запаленыя лампады, праваслаўны і каталіцкі святары здзейснілі памінальнае набажэнства па загінулых.

Па словах клірыка прыхода Нараджэння Хрыстова протаіерэя Аляксандра Казакевіча і клірыка кафедральнага Пакроўскага сабора дыякана Барыса Барадзінчыка, такі фармат акцыі не проста прыцягвае ўвагу вадзіцеляў і пешаходаў да праблемы дзіцячага траўматызму на дарогах, а і вельмі эмацыйна ўздзейнічае на ўдзельнікаў руху і заклікае іх да адказнасці і ўзаемапавагі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі