У Мінску ў Чырвоным касцёле пакажуць працы Друйскага “Скарынэру”

Друя
У Мінску ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным) 8 верасня ў 18.00 адкрыецца выстава мастацкіх працаў, створаных падчас “Скарынэру” – III міжнароднага мастацкага пленэру, зладжанага па ініцыятыве пробашча друйскай Троіцкай парафіі кс. Сяргея Сурыновіча і мастачкі Вольгі Куваевай.

Экспазіцыя складаецца з чым 80 працаў. Таксама будуць прадстаўленыя і карціны з двух папярэдніх друйскіх пленэраў.

Працы са «Скарынэра» будуць экспанавацца да канца года, карціны папярэдніх пленэраў – цягам месяца.

Адкрыццё выставы пройдзе ў белай зале Чырвонага касцёла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі