У салігорскай царкве ХВЕ прайшла рэгіянальная маладзёжная канферэнцыя

2

У суботу, 26 жніўня, у царкве «Хрыстос для ўсіх» Салігорска адбылася рэгіянальная маладзёжная канферэнцыя, паведамляецца на сайце ОЦ ХВЕ.1

Моладзь з цэркваў рэгіёну сабралася разам, каб памаліцца перад пачаткам навучальнага года. Канферэнцыя доўжылася на працягу трох гадзін. Падчас мерапрыемства прагучала некалькі пропаведзяў на тэму важнасці Слова Божага, біблейскіх адносін да вучобы. Гаварылася таксама пра сілу правільных рашэнняў у жыцці верніка і аб асаблівай ролі малітвы. Праслаўленне вяла музычная група царквы ХВЕ горада Любань. У канферэнцыі прынялі ўдзел служыцелі цэркваў Салігорскага рэгіёна, а таксама моладзь памеснай царквы.

Падобныя канферэнцыі ў канцы жніўня сталі ўжо традыцыйнымі для Салігорскага рэгіёна. Як правіла, некаторая частка моладзі пасля заканчэння школы з’язджае вучыцца ў іншыя гарады, таму служыцелі царквы і бацькі збіраюцца разам, каб памаліцца і блаславіць дзяцей перад вучобай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі