З Магілёва ў Бялынічы вырушыць пешая пілігрымка

Белыничи
Каталікі Магілёва ў другі раз вырушаць у пешую пілігрымку ў Бялынічы – пілігрымка адбудзецца 23-24 верасня.

Бялынічы – месца, дзе доўгі час захоўвалася адна з галоўных беларускіх святыняў, цудадзейны абраз Мацi Божай. Каранацыя абраза Папскімі каронамі адбылася ў 1761 годзе, на пачатку Другой сусветнай вайны абраз знаходзіўся ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі, адкуль знiк. Сёння яго лёс невядомы.

Пілігрымка распачнецца 23 верасня святой Імшой ў 9.00 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4), пасля вернікі даедуць да новай капліцы парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі, дзе сфарміруецца пілігрымка (Мінскае шасэ, 8А), паведамляе catholic.by.

Прыпынак на ноч чакае пілігрымаў у вёсцы Нежкава, адкуль наступным  ранкам вернікі вырушаць у 7.00 і ў 14.30 прыйдуць у капліцу Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах, дзе ў 15.00 урачыстую святую Імшу ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Адказны за пілігрымку кс. Юзаф Сярпейка (+375 (29) 570-85-87).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі