Мітрапаліт Кандрусевіч у Мюнхене: Сучасны чалавек аслеплены самадастатковасцю
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які бярэ ўдзел у 21-м Міжнародным кангрэсе дабрачыннай арганізацыі “Renovabis” на тэму «Крызіс як шанец для Еўропы. Адказнасць Цэркваў» у нямецкім Мюнхене, узначаліў 7 верасня святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ў касцёле святога Людвіка.
Удзел у Кангрэсе бяруць больш за 200 чалавек з 28-і краінаў, мітрапаліт Кандрусевіч узначальвае беларускую дэлегацыю, паведамляе catholic.by.
Імша цэлебравалася на нямецкай мове, арцыбіскуп Кандрусевіч прамовіў гамілію па-англійску.
«Каб пераадолець крызіс, Еўропе трэба вярнуцца да хрысціянскіх каранёў. Аслеплены самадастатковасцю, сучасны чалавек узурпіруе права вырашаць, что Божы закон больш не з’яўляецца актуальным. Захоплены ілюзорным шчасцем, якое праходзіць, як туман, ён трапляе ў стан дэпрэсіі і бессэнсоўнасці жыцця і не ведае, як з яго выйсці. Зло ўсё больш распаўсюджваецца ў свеце, і Касцёл атакуецца за абвяшчэнне нязменных прынцыпаў Евангелля. Такім з’яўляецца свет, які мы творым і ў якім мы жывём», – падкрэсліў у гаміліі мітрапаліт Кандрусевіч.
Па словах арцыбіскупа Кандрусевіча, у гэтых абставінах «першаснай задачай Касцёла з’яўляецца абудзіць Еўропу з духоўнай летаргіі і дапамагчы перамагчы яе духоўную хваробу, накіроўваючы да духоўнага лекара, якім ёсць Езус Хрыстус».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)