У Бабруйску святар падарыў бібліятэцы каштоўныя кнігі

Бобруйск
У Бабруйску ў гарадской бібліятэцы № 8 імя святой Еўфрасінні Полацкай 7 верасня адбыліся штогадовыя Еўфрасіннеўскія чытанні “А пачыналася ўсё з кніг рукапісных”.

Удзел у Чытаннях узялі бібліятэкары установаў адукацыі горада, паведамляе bobreparhiya.by.

У якасці госця Чытанні наведаў сакратар ўпраўлення Бабруйскай епархіі, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні Царквы з грамадствам і СМІ, настаяцель Іверскага храма протаіерэй Сергій Каравінскі, які ў сваім выступе “Духоўныя каштоўнасці праз духоўную кнігу” распавёў пра значэнне праваслаўнай кнігі і яе ролі ў сучасным грамадстве, падарыў бібліятэцы праваслаўныя кнігі (“Буквар мовы славянскай” (факсiмiльнае выданне — Вiльня, 1767) і іншыя каштоўныя выданні).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі