Капыльскі райаддзел адукацыі больш не лічыць шматдзетныя сем’і і сем’і вернікаў праблемнымі
Метадычны дапаможнік, які быў размешчаны на сайце Капыльскага райаддзела адукацыі і ў якім шматдзетныя сем’і і сем’і вернікаў не лічыліся бяспечнымі, не быў выдалены з сайта па памылцы.
“Гэта дапаможнік для сацыяльных педагогаў распрацавалі спецыялісты, якія працавалі ў 2013 годзе. На сайт ён патрапіў па памылцы, мы яго ўжо прыбралі. На сёння наш аддзел адукацыі не лічыць праблемнымі ні шматдзетныя сем’і, ні сям’і вернікаў”, – адзначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна, перадае «Еўрарадыё».
«Рэкамендацыі, пра якія ідзе гаворка, былі распрацаваны яшчэ для 2012/2013 навучальнага года людзьмі, якія сёння ў нас не працуюць. Чаму іх звольнілі? Відаць, былі некампетэнтнымі спецыялістамі. А новы супрацоўнік не паспела пазнаёміцца з тым, што апублікавалі на сайце да яе. Запэўніваем вас: мы не лічым, што сем’і з бацькамі-вернікамі або з інваліднасцю з’яўляюцца небяспечнымі, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, таму мы аператыўна выдалілі гэтую метадычку», – заявіў ён у інтэрв’ю «Нашай Ніве».
У інтэрв’ю «Комсомольской правде в Белоруссии» Аляксандр Дубіна распавёў, што супрацоўнікі, якія размясцілі метадычку, былі звольненыя паўгады таму.
У Мінадукацыі Еўрарадыё запэўнілі, што такіх дакументаў не распрацоўвалі і не бачылі.
Між тым карэспандэнты Krynica.info выявілі ў электроннай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта датаваны 2016 годам дакумент аўтарства супрацоўніцы кафедры сацыяльнай работы БДПУ Любові Радаман (Баслык) «Катэгорыі дзяцей і сем’яў, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-псіхолага-педагагічнай падтрымцы», які, прынамсі, на першы погляд ідэнтычны метадычнаму дапаможніку з сайта Капыльскага райаддзела адукацыі, у тым ліку адносна шматдзетных сем’яў і сем’яў вернікаў.
Які з гэтых дакументаў першасны, невядома.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)