У Мінску масава хрысцілі вернікаў Армянскай Апостальскай Царквы
10 верасня ў Менску хрысцілі вернікаў Армянскай Апостальскай Царквы. Паводле перапісу 2009 году, у Беларусі пражывае 8512 армянаў. Дыяспара згуртаваная, мае культурна-асветніцкія аб’яднанні і ўласныя выданні. Большасць армян Беларусі належыць да асобнай Армянскай Апостальскай Царквы. У Беларусі зарэгістраваная адзіная армянская парафія, але храму яна не мае.
Таму вернікі Царквы з Беларусі ездзяць у іншыя краіны, каб наведаць храм. А ў Беларусь прыязджаюць запрошаныя святары, каб чыніць абрады і таямніцы, паведамляе Радыё Свабода.
10 верасня святар ААЦ Эдгар Аміран Тэр Сэпух ахрысціў у Мінску больш за два дзясяткі чалавек: як этнічных армянаў, так і тых, хто ў шлюбе з імі. На цырымоніі прысутнічаў амбасадар Арменіі ў Беларусі Алег Есаян. Паколькі набажэнствы ў Армянскай Царкве адбываюцца на старажытнаармянскай мове, таму святар шмат што тлумачыў прысутным на сучаснай армянскай.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)