Да святасці заклікаў пастар мінскай царквы ЕХБ «Новае жыццё»

SONY DSC

У нядзельнай пропаведзі 10 верасня пастар мінскай царквы ЕХБ «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка закрануў пытанне, якое тычыцца святасці і асвячэння. Служыцель адзначыў, што ёсць два аспекты асвячэння: смерцю Ісуса Хрыста, якія ўверавалі ў Яго асвяціліся раз і назаўжды. Таксама Бог заклікае нас асвячаццапрацягваць хадзіць у святасці, прыкладаючы да гэтага штодзённыя намаганні, паведамляецца на сайце царквы.

Гэтыя намаганні прадугледжваюць наведванне нядзельных і хатніх сходаў вернікаў, перабыванне ў Слове Божым, якое дае адказы на нашыя пытанні і з’яўляецца для нас люстэркам. Таксама захаванне сябе ў святасцігэта правільнае стаўленне да благадаці, падараванай Госпадам. Прапаведнік адзначыў, што, сістэматычна здзяйсняючы ўчынкі, непажаданыя Богу, мы няправільна выкарыстоўваем вучэнне пра Яго ласку і толькі гуляем у святасць.

«Тваё па-сапраўднаму святое жыццё кажа пра тое, што ты сапраўды належыш Госпаду. І гэта дае Богу магчымасць здзяйсняць цуды і вялікія справы ў тваім жыцці», — падкрэсліў пратэстанцкі служыцель.

Нядзельная сход у царкве «Новае Жыццё» пачалося з натхняльнага праслаўлення Госпада. Затым царква памалілася аб благаслаўленні дзяцей, просячы Бога аб абароне і кіраўніцтве ў іх жыцці.

SONY DSC

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі