У Мінску адбылася інаўгурацыя каталіцкага капітула (фотарэпартаж)
12 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле прайшла цырымонія інаўгурацыі катэдральнага капітула cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай. Падчас цырымоніі яго члены – грэміяльныя і ганаровыя канонікі – склалі прысягу, а грэміяльныя канонікі атрымалі асаблівыя знакі адрознення – сімвалічныя пярсцёнкі і крыжы.
Катэдральны капітул Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі заснаваны 13 красавіка. У яго склад прызначаныя 8 грэміяльных і 10 ганаровых канонікаў, якія атрымалі такім чынам асаблівую адзнаку і прызнанне заслуг перад дыяцэзіяй. Да функцый капітула належаць дапамога біскупу, удзел у найбольш урачыстых цэлебрацыях у катэдральным касцёле ў Мінску і ў іншых месцах архідыяцэзіі, арганізацыя ў катэдральным касцёле канферэнцый і сімпозіумаў, прысвечаных дакументам Папы Рымскага і Ватыкана, паглыбленне культу святога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай, дапамога Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, забеспячэнне вернікам магчымасці прыступаць да сакрамэнту пакаяння праз дзейнасць каноніка пенітэнцыярыя.
Урачыстую святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які нагадаў, што капітул канонікаў мінскай катэдры існаваў яшчэ перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй, аднак з-за пераследу перастаў існаваць. Паводле яго, інаўгурацыя катэдральнага капітула з’яўляецца знакам адраджэння Касцёла і яго прызнання Ватыканам, а таксама знакам прызнання заслуг прызначаных у яго канонікаў.
Апроч таго, падчас гэтай жа Святой Імшы вернікі парафіі, якія ў мінулым годзе заснавалі свае сем’і, аднавілі сужэнскія абяцанні. «Сям’я – гэта галоўная клетка грамадства і яго фундамент. Якой яна будзе, такім будзе і грамадства», – падкрэсліў мітрапаліт.
Фота Paval Hadzinski
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)