Лекары Лагойскага раёна адмовіліся рабіць аборты

9f10f4bd5502f94dbdfa852d15c7b6ee

Лекары Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы адмовіліся рабіць аборты, дзякуючы чаму раён стаў першым у Беларусі, які адмовіўся ад перапыненняў цяжарнасці. Галоўны лекар бальніцы Юрый Будзько кажа, што ўсё пачалося ў лютым 2016 года, калі ўсе акушэры-гінеколагі прынеслі заявы пра тое, што аперацыі па перапыненні цяжарнасці праводзіць не хочуць.

«Заўважу, гэта закладзена ў артыкуле 27 закона аб ахове здароўя: урач мае права адмовіцца рабіць аборт па этычных прычынах, калі гаворка не пра медыцынскія і сацыяльныя паказанні», – сказаў ён, перадае «Советская Белоруссия».

Тых жа, хто настойвае на аборце, адпраўляюць у абласную бальніцу. Аднак за 2016 год было толькі дзве такія пацыенткі. А ў 2017 годзе ў раёне было зроблена тры аборты па медыцынскіх паказаннях і адзін па сацыяльных – жанчыне з небяспечнага асяроддзя, цяжарнай ў дзявяты раз.

«Штучнае спыненне цяжарнасцi закон трактуе не як меддапамогу, а як паслугу, таму лекар вольны сам выбіраць, аказваць яе ці не. І мае на гэта маральна-этычнае права», – адзначыла акушэр-гінеколаг гінекалагічнага аддзялення ЦРБ Ірына Казлоўская.

Між тым праваслаўны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін лічыць, што «мала ўгаварыць пакінуць дзіця – галоўнае, дапамагчы пасля родаў, па магчымасці вырашыць жыллёвае, фінансавае пытанне». «Калі мы разам возьмемся, то будзе і вынік – і для канкрэтнай сям’і, і для маральнага здароўя грамадства», – лічыць ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі