Каталіцкія, праваслаўныя, стараверскія і ўніяцкія страдрукі Беларусі прадставяць у Мінску
Выданні друкарняў Беларусі XVI – першай паловы XIX стагоддзя прадставіць выстава да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Нацыянальным мастацкім музеі. Выстава адкрыецца 20 верасня і будзе доўжыцца да 19 кастрычніка.
Наведвальнікі выставы атрымаюць магчымасць убачыць Евангелле 1600 года з віленскай друкарні братоў Мамонічаў. Да юбілею беларускага кнігадрукавання музейны асобнік рэстаўраваны, перадае БелТА.
Даволі рэдкім з’яўляецца прадстаўленае на выстаўцы выданне “Акафисты всеседмичные”, надрукаванае ў 1698 годзе Максімам Вашчанкам у магілёўскай брацкай друкарні.
Прадукцыю Віленскага Траецкага манастыра – уяўляе прызначаны для старавераў Каноннік 1794 году, у афармленні якога прасочваецца выкарыстанне традыцыйных графічных элементаў маскоўскіх даніканаўскіх кніг.
Выдавецкую дзейнасць друкарні Супрасльскага манастыра ўяўляе Evangelia in Festis (Евангелле на святы), надрукаванае на лацінскай мове ў 1765 годзе.
На выставе экспануецца таксама адно з выданняў друкарні полацкіх піяраў – Missale Romanum (каталіцкая кніга для набажэнстваў, якая змяшчае паслядоўнасць Імшы з спадарожнымі тэкстамі) 1826 года.
Прадукцыю віленскай дыяцэзіяльнай друкарні, функцыянаваць у 1775-1842 гадах, прадстаўляе “Сакральная герменеўтыка”.
Некаторыя кнігі маюць мастацкія аправы. Сярод іх вылучаецца аклад XVII-XVIII стагоддзя Евангелля з Мікалаеўскай царквы гарадскога пасёлка Урэчча Мінскай вобласці. Пры яго стварэнні былі выкарыстаны ліццё, чаканка, гравіроўка, чэрнь, частковае залачэнне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)