У Брэсце выступіў сусветна вядомы аратар Нік Вуйчыч (відэа-трансляцыя выступу)

1

Прапаведнік і матывацыйны аратар Нік Вуйтыч, народжаны з рэдкім спадчынным захворваннем, якое прыводзіць да адсутнасці канечнасцяў, 15 верасня выступіў у Брэсце. Ініцыятарам запрашэння вядомага прапаведніка выступіла царква ЕХБ «Спасение», а ідэю падтрымала Брэсцкая абласная філармонія.

Нік Вуйчыч — чалавек, які нарадзіўся без рук і ног, які змог не проста рэалізаваць сябе ў жыцці, але і натхніць сваім прыкладам тысячы людзей на жыццё без межаў. І ён не толькі жыве паўнавартасным насычаным жыццём, але і дапамагае іншым людзям здабыць веру, надзею і любоў.

Нік лічыць, што няма нічога лепшага ў гэтым свеце, чым дапамагаць іншым людзям. Ён цвёрда ўпэўнены, што нават калі здараецца ўпасці, і здаецца, што падняцца няма сіл, трэба памятаць: няўдача — гэта яшчэ не канец!

Для тых, хто па якіх-небудзь прычынах не змог сёння прысутнічаць на сустрэчы з Нікам Вуйчычам, глядзіце анлайн-трансляцыю мерапрыемства:

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі