Удзельнікі пасяджэння Рады канферэнцый біскупаў Еўропы ў Мінску сустрэнуцца з Лукашэнкам
З 27 верасня па 1 кастрычніка ў Мінску будзе праходзіць пленарнае пасяджэнне Рады канферэнцый біскупаў Еўропы (РКБЕ). У Беларусі форум, які адбудзецца па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, пройдзе ўпершыню.
У асамблеі, прысвечанай пытанням моладзі і Еўропы як супольнага дома, прымуць удзел кіраўнікі біскупскіх канферэнцый з 45 краін, паведамілі Krynica.info ў інфармацыйнай службе Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.
У межах форуму прадугледжана сустрэча іерархаў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам (28 верасня), прэс-канферэнцыя ў гарадской Ратушы (28 верасня), наведванне некаторых парафій Мінска і сустрэча з мясцовымі вернікамі (1 кастрычніка).
Вынікам пленарнага пасяджэння стане заключны дакумент, які будзе агучаны 30 верасня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Змест гэтага дакумента будзе ўзяты пад увагу пры падрыхтоўцы да наступнага Сіноду Біскупаў па пытаннях моладзі, які пройдзе ў Рыме ў жніўні 2018 года.
Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) — орган зносін, сінадальнасці і супрацоўніцтва. Разам з Праваслаўнымі Цэрквамі РКБЕ два разы на год арганізоўвае Еўрапейскі каталіцка-праваслаўны форум для абмеркавання антрапалагічных і пастырскіх пытанняў дзеля вызначэння сумесных пазіцый па сацыяльных і этычных пытаннях.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)