“Рок за жыццё”: Канцэрты супраць смяротнага пакарання пройдуць у Мінску і Брэсце

Afisha_MinskУ падтрымку ўвядзенне мараторыя на вышэйшую меру сыграюць гурты «Дай дарогу!», AKUTE, Re1ikt, :B:N:, Haina і TonqiXod.

Фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, сёлета пашырае геаграфію і пройдзе адразу у двух гарадах Беларусі! Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты «Дай дарогу!», AKUTE, Re1ikt, :B:N: і Haina выступяць 7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе “Фантазія” (вул. Сікорскага,76). А 8 кастрычніка да гэтага складу далучыцца TonqiXod і канцэрт пераедзе ў сталічны Re:Public.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб’яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.

Упершыню фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, прайшоў у Мінску 8 кастрычніка 2016 года ў клубе Re:Public.

Фестываль «Рок за жыццё»

7 кастрычніка 2017, Брэст,

клуб “Фантазія”, вул. Сікорскага, 76

Пачатак: 18.00

«Дай дарогу!», AKUTE, Re1ikt, :B:N:, Haina.

Квіткі: 5,5 р.! Набыць можна ў касах і на сайце білетнага аператара Kvitki.by, а таксама: ў ГЦ “Нікольскі”, крама Green Star, ГЦ “Гасцінны двор”, крама Crazy Sound

Даведкі: +375 29 313 98 60

8 кастрычніка 2017, Мінск,

клуб Re:Public, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)

Пачатак: 17.30

«Дай дарогу!», AKUTE, Re1ikt, :B:N:, Haina, TonqiXod

Квіткі: Першыя 150 квіткоў на танцпол ― 5,5 рублёў!, месца за столікам ― 11 рублёў.

Набыць квіткі можна ў касах і на сайце білетнага аператара Kvitki.by (https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/kluby/festival-rok-za-zhycce-225987/).

Даведкі: +375 29 121 22 96

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі