У Жодзіне адбыўся форум каталіцкіх сем’яў
У Жодзіне ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай 16 верасня адбылася ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў».
У санктуарыі сабраліся сем’і з розных куткоў Беларусі, каб дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі і прасіць далейшага заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. Святую Імшу для пілігрымаў узначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.
На пачатку сустрэчы кусташ санктуарыя а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC прадставіў гісторыю фацімскіх аб’яўленняў, звяртаючы ўвагу на іх малітоўную частку і нязменную актуальнасць фацімскага паслання для сучаснага грамадства.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прысвяціў сваю гамілію тэме евангелізацыі ў сям’і і праз сям’ю. Разважаючы пра новую евангелізацыю, мітрапаліт падкрэсліў, што яна актуальная “не толькі ў заходнім свеце, які ўсё больш дэмаралізуецца, забываецца пра Бога і адыходзіць ад веры, але і ў Беларусі, якая, як сведчыць штодзённае жыццё, таксама вельмі моцна паддаецца ўплывам секулярызму, зерне якога падае на падатлівую, падрыхтаваную ў часы ваяўнічага атэізму глебу”.
“Сапраўдная хрысціянская сям’я павінная быць евангельскай закваскай у грамадстве”, – рэзюміраваў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Падчас святой Імшы адбылося аднаўленне сужэнскай прысягі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)