Мітрапаліт Кандрусевіч: На выбар месца для сустрэчы біскупаў Еўропы паўплывалі нашыя добрыя адносіны з Праваслаўнай Царквой

Кондрусевич
Мітрапаліт Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў і святароў з нагоды правядзення у Мінску з 28 верасня па 1 кастрычніка Пленарнай асамблеі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы будзе прысвечанае “моладзі і будучыні нашага кантынента як супольнага дома”, – тлумачыць арцыбіскуп Кандрусевіч, дадаючы, што “правядзенне пленарнага пасяджэння – гэта вялікі гонар як для Касцёла ў Беларусі, так і для нашай краіны. Падзея, якая чакае нас, з’яўляецца беспрэцэдэнтнай у гісторыі Каталіцкага Касцёла і нашай Бацькаўшчыны. Яшчэ ніколі Беларусь адначасова не наведвала паўсотні вышэйшых іерархаў Каталіцкага Касцёла старога кантынента”, – паведамляе catholic.by.

“Трэба прызнаць, што не апошнюю ролю ў выбары месца правядзення Пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, акрамя дынамічнага працэсу адраджэння Касцёла, адыгралі добрыя адносіны з рознымі веравызнаннямі, асабліва з Праваслаўнай Царквой, і таксама канструктыўны дыялог з дзяржаўнымі ўладамі і грамадствам”, – нагадвае кіраўнік Каталіцкай Царквы Беларусі, дадаючы, што “асабістыя кантакты паміж касцёльнымі іерархамі Еўропы і кіраўніцтвам нашай дзяржавы, прадстаўнікамі розных канфесіяў і рэлігіяў, вернікамі, і гасцінная атмасфера Мінска дапамогуць еўрапейскім біскупам лепш зразумець сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі”.

Высокія госці будуць узначальваць святыя Імшы ў мінскіх касцёлах: 28 верасня ў 19.00 у Чырвоным касцёле, 29 верасня ў 18.30 у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, 30 верасня ў 18.30 у касцёле Найсвяцейшай Тройцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі