У Мінску каталікі, мусульмане, праваслаўныя і юдэі разам маліліся аб міры
У Мінску 19 верасня ля стэлы «Мінск – горад-герой» падчас святочнага мітынга з нагоды Міжнароднага дня міру, што прайшоў пад дэвізам «Разам на карысць міру», адбылася супольная малітва аб міры, якую ўзначалілі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч.
Удзел у малітве ўзялі таксама прадстаўнікі Рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Беларусі, паведамляе catholic.by.
«Стары Запавет шмат увагі прысвячае справе захавання міру як адной з найбольш актуальных. Падчас Нараджэння Езуса анёльскія хоры спявалі: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі”. Гэтыя словы падкрэсліваюць, што галоўнай місіяй Езуса было ўстанаўленне міру як у сэрцах людзей, так і ў навакольным свеце», – нагадаў у сваё прамове мітрапаліт Кандрусевіч.
Адначасова мітрапаліт Кандрусевіч падкрэсліў, што “нават дзейнасць арганізацыяў, якія змагаюцца за мір, не ў стане гарантаваць поўны мір, бо ўжо ідзе новая сусветная вайна ў фрагментарнай форме, сведчаннем чаму з’яўляюцца шматлікія ваенныя канфлікты ў розных частках свету і шматлікія тэрарыстычныя акты. Нездарма Езус кажа, што без Яго нічога не ўдасца зрабіць».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)