Школа дзіцячых лідэраў прайшла ў менскай царкве адвентыстаў

1

З 15 па 17 верасня ў мінскай царкве хрысціян-адвентыстаў Сёмага дня праходзіў семінар з удзелам кіраўніка дзіцячага аддзела Генеральнай Канферэнцыі царквы Адвентыстаў Сёмага дня (АСД), Лінды Мэй Лін Кох. Мерапрыемства наведалі лідэры дзіцячага служэння ў Беларусі, якія прыехалі з усіх суполак нашай краіны, паведамляецца на сайце Беларускага Уніёна Цэркваў хрысціян-адвентыстаўёмага дня.

У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства кіраўнік Царквы АСД у  Беларусі, Вячаслаў Бучнеў, падкрэсліў, што аддзел дзіцячага служэння з’яўляецца адным з самых важных і прыярытэтных напрамкаў дзейнасці адвентыскай царквы.

«Не для каго не сакрэт, што дзеці – гэта наша будучыня, і мы не можам сабе дазволіць іх страціць. Бо менавіта яны будуць завяршаць справу пропаведзі Евангелля ў апошнія дні зямной гісторыі»

2

На працягу двух дзён Лінда Кох праводзіла навучальныя семінары на самыя надзённыя тэмы. Найбольш актуальнымі з іх былі: «Як несці добрую вестку пакаленню ад 4 да 14 гадоў», «Як мець зносіны з дзецьмі», «Як вучыць дзяцей сведчыць», а таксама «Як бацькам супрацьстаяць выклікам СМІ і сацыяльных сетак».

У суботу раніцай прагучала пропаведзь Лінды Кох пад назвай «Служанка Нэемана» пра дзяўчынку, якая з’яўляецца для нас прыкладам таго, што нельга недаацэньваць сілу і ўплыў маленькіх спраў. Галоўная вестка спікера заключалася ў тым, што юны ўзрост не можа быць перашкодай для сведчання, а шчырая вера ў Бога жыве ў сэрцах не толькі дарослых, але і дзяцей.

3

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі