Верніку з Ліды далі год “хіміі” на надпіс “сатана” на помніку Леніну
Праваабарончы цэнтр “Вясна” 21 верасня паведаміў аб пераследзе верніка з Ліды Мікалая Мякшылы, асуджанага да года абмежавання волі за спробу нанясення надпісу “сатана” на гарадскі помнік Леніну.
У першы раз, як паведаміў сам Мікалай Мякшыла, ён зрабіў такі ж самы надпіс на помніку ў сакавіку, яго амаль адразу выцерлі камунальныя службы. Напрыканцы красавіка Мякшыла вырашыў нанесці надпіс ізноў, каб выказаць сутнасць палітыкі, якую праводзіў Уладзімір Ленін датычна рэлігіі і вернікаў, паведамляе “Вясна”.
Нанесці надпіс у Мякшылы не атрымалася: у момант, калі ён наблізіўся да помніка і хацеў пачаць маляваць, да яго падбеглі людзі ў цывільным, павалілі на газон і пачалі збіваць, наступіўшы на патыліцу.
Збіўшы Мякшылу, на яго надзелі кайданкі і ў спецтранспарце даставілі ў РУУС.
Праз трое сутак папярэдняга зняволення затрыманага перавялі ў Гродзенскае СІЗА, прад’явіўшы абвінавачванне па арт. 339 КК «Хуліганства». У доме быў зроблены ператрус з канфіскацыяй кампутара. Праз два месяцы следства справу перадалі ў суд, які задаволіў просьбу пракурора аб годзе абмежавання волі.
Мякшыла абскардзіў рашэнне суда, аднак Гродзенскі абласны суд пакінуў скаргу без задавальнення, зараз зняволены абскардзіць рашэнне суда ў парадку нагляду.
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка адзначае, што дадзены выпадак з’яўляецца відавочным парушэннем свабоды выказвання меркавання, бо рэакцыя ўладаў апынулася цалкам непрапарцыйнай зробленаму: ”У Крымінальным кодэксе ёсць артыкул, які прадугледжвае адказнасць за нанясенне надпісаў на будынках і збудаваннях; віды і памеры пакарання ў ім прадугледжаныя значна больш мяккія, па ім заключэнне пад варту немагчымае”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)